~~META: title = Ніна Мацяш — Рукі маці &keywords = маці &abstract = Верш Ніны Мацяш "Рукі маці" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Рукі маці ====== Як соладка спіцца\\ У роднай хаце,\\ Калі пасцель табе\\ Слала маці.\\ \\ Як хораша ранкам\\ Прачынацца,\\ Калі да сняданка\\ Будзіць маці.\\ \\ Як рупна сонца\\ З паўдня прыпякае,\\ Нада мной узнятае\\ Матчынымі рукамі.\\ \\ Ператомлена ўздрыгваюць\\ Рукі маці:\\ Як кара, шчасце\\ Неба трымаць ім!\\ \\ На крокі твае,\\ Як на песню,\\ Галаву ўзнімаю.\\ Пакуль іх чую,\\ Мне жыць не страшна,\\ Мама.\\ \\ 1977 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-твае-рукі]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-рукі-бацькі]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]]