~~META: title = Ніна Мацяш — Пяць галасоў &keywords = збавіцца, душэўных, забыць, волатны, курган &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Пяць галасоў" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Пяць галасоў ====== – Каб збавіцца мне ад душэўных ран,\\ Забыць мне трэба пра Афганістан,\\ Пра славу і няславу ў той вайне,\\ Пра маладосць у цынкавай труне.\\ \\ – Каб збавіцца мне ад душэўных ран,\\ Забыць мне трэба пра чарнабылян,\\ Кім сталі ўсе мы на зямлі айчыннай,\\ I выміраем ад жуды злачыннай.\\ \\ – Каб збавіцца мне ад душэўных ран,\\ Забыць мне трэба пра ганебны зман,\\ Якім людзей аблутваць не зракліся\\ Халопы нават і пасля Тбілісі.\\ \\ – Каб збавіцца мне ад душэўных ран,\\ Насыпаць трэба волатны курган\\ На ўсё, што знаем пра сябе сягоння,\\ Пра нашы Курапаты і Пагоню.\\ \\ – На волатны курган сядаў груган.\\ Хто ўмёр – маўчаў,\\ Жывы – нямеў ад ран.\\ А гнеў патрабаваў крыві за кроў.\\ Крый Бог нам абяспамяцець ізноў!\\ \\ \\ 1989 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]]