~~META: title = Ніна Мацяш — Паварот на лета &keywords = паварот, зімняга, лета, сонцастаяння &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Паварот на лета" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Паварот на лета ====== Дні зімняга сонцастаяння!\\ Мяцельнае кудасы баль,\\ Калі на ўсяленскім аргане\\ Па нотах раскладзена даль!..\\ \\ Дарога па следу смуткуе,\\ Сустрэчы – нібы міражы,\\ Пакуль сваю ўладу святкуюць\\ Раскутыя маразы.\\ \\ Раптова прасветлена гляне\\ Адліга з-пад волкіх павек, –\\ Дні зімняга сонцастаяння,\\ Цяпла неўміручы павеў!\\ \\ Як шчодрацца блізкія вочы!\\ Як ломка адзвоньвае лёд!..\\ Цяпер ужо сонца не збочыць –\\ На лета яго паварот!\\ \\ 1979\\ \\ Крыніца: Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1986. – 158 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]]