~~META: title = Ніна Мацяш — Незалежнасць &keywords = Мацяш, незалежнасць &abstract = Чытаць верш "Незалежнасць" Ніны Мацяш &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Незалежнасць ====== Табе здаецца, незалежны ты,\\ Раз не са мной — недасягальны, значыць.\\ А я схілюся да рачной вады,\\ I ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.\\ \\ Табе здаецца, вольны ты казак,\\ Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.\\ А варта мне адно слаўцо сказаць —\\ I ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.\\ \\ Калі чым насцярожыла, забудзь.\\ На незалежнасць я не пасягаю.\\ Мне б толькі твае вочы прысягалі,\\ А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-на-плошчы-незалежнасці]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]]