~~META: title = Ніна Мацяш — Кастрычніцкае &keywords = садзе, жытка &abstract = Чытаць верш "Кастрычніцкае" Ніны Мацяш &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Кастрычніцкае ====== У садзе маім – залатыя жыткі ды вяргіні.\\ Па ліпеньска-жнівеньскіх люта навальных дажджах\\ Кароткія дні ўшчэрць наліты і сонцам, і сінню,\\ Цяплом і лагодай атулены дол па начах.\\ \\ У садзе маім, павуцінкай знітованы белай,\\ Ідуць клён з бярозкай на гібельна-зоўны касцёр.\\ I гэтак дзівосна, і блізка ўсё, і зразумела,\\ Нібыта прырода ўзяла маю жытку за ўзор...\\ 1988 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]]