~~META: title = Ніна Мацяш — Запозненаю дзікаю ажынай... &keywords = Мацяш, дзікая, ажына &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Запозненаю дзікаю ажынай..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Запозненаю дзікаю ажынай... ====== Запозненаю дзікаю ажынай\\ Узаемнасць наша дзёрзка расцвіла.\\ Мы ж бачылі,\\ Што лучная сцяжына\\ Па-за шляхамі нашымі была.\\ \\ Мы ж разумелі,\\ Што блакітнай грывай\\ Праменны далягляд\\ Не нас\\ Заве.\\ І ўсё-ткі безразважна,\\ Як з абрыва,\\ Зрываліся ў наш\\ Невымоўны верш.\\ \\ «Чакай. Кахай».\\ Кахаю.\\ І чакаю.\\ На самаце.\\ Сярод людзей.\\ Цяпер\\ Само паветра дасканала знае,\\ Як ім балюча дыхаць\\ Без цябе.\\ \\ 1978 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]]