~~META: title = Ніна Мацяш — Жыла-была рака &keywords = Мацяш, жыла, была, рака &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Жыла-была рака" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Жыла-была рака ====== «Не адгаворвайце, — рака прасіла\\ Сваіх разумных, асцярожных сёстраў. —\\ Я маю знаць, што там, за гэтым лесам.\\ Я толькі пагляджу і зноў вярнуся».\\ \\ А за дубровай стэп ляжаў асмяглы,\\ Любімы толькі кавылём ды ветрам.\\ І рэчка-неўгамонка навучыла\\ Яго, бясплоднага, сады разводзіць.\\ \\ «Малю, застанься тут! Навек пашана\\ І слава з тваім імем будзе зліта».\\ «Даруйце... Але ж мне мусова трэба\\ Даведацца, што там,за той гарою...» —\\ Шапнула рэчка стэпу вінавата.\\ \\ Быў шлях яе і доўгі, і нялёгкі.\\ Нарэшце стаў лавіць напяты слых\\ Якісьці невыразны, невыказны,\\ Як мара неакрэсленая, пошум.\\ Забілася няроўна, гулка сэрца\\ У шчасным прадчуванні адкрыцця.\\ \\ Ды трэба ж!\\ Паслізнулася рачулка\\ На шэрай, абыякавай скале\\ І ўніз — грудзьмі ў бяздоннае правалле!..\\ I, падаючы, шчэ вярнуць паспела\\ Замоўленай сівой цясніне мову.\\ Іна ляту ўжо ўчула шчэ пра мора,\\ І мільганула яснае: «Дайсці б!..»\\ \\ Жыла-была рака...\\ Жыві, рака! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]] * [[ibdc.ped>нёман]]