~~META: title = Ніна мацяш — Дажджынка &keywords = Мацяш, дажджынка &abstract = Чытаць верш "Дажджынка" Ніны Мацяш &iftrue = nan ~~ ====== Ніна мацяш — Дажджынка ====== На хвалях ранку – нібы ў яліку, –\\ А колькі сонца пасля ліўня! –\\ Дажджынка коціцца па яблыку\\ I вось сарвецца зараз, згіне!\\ \\ А ў ёй – палова неба сіняга,\\ Крыло ўрачыстае вясёлкі,\\ I гай бярозава-асінавы,\\ Што прытуліўся да пасёлка.\\ \\ I два камбайны – два караблікі –\\ На фоне яркага бяздоння.\\ ...Зрываецца паўсвету з яблыка\\ I мне – ў далоні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]]