~~META: title = Ніна Мацяш — Гора &keywords = тата &abstract = Верш Ніны Мацяш "Гора" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Гора ====== Мяне мама з татам любяць,\\ шчыра дбаюць пра мяне:\\ што ні папрашу – усё купяць, дорага яно ці не.\\ \\ Нават просьбаў не чакаюць, – толькі б я не ведаў бед.\\ Я такія джынсы маю!..\\ Ах, які ў мяне мапед!..\\ \\ Тата з мамаю гавораць:\\ мушу я шчаслівым быць.\\ А ў мяне такое гора:\\ дзе ж мне сябра раздабыць? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-дружбакі]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[ibdc.ped>самыя-блізкія-сябры]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-сябры-ў-паходзе]]