~~META: title = Ніна Мацяш — Голас чацвёртай &keywords = гаварыць, небам, душою, гудуць &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Голас чацвёртай" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Голас чацвёртай ====== Усё гудуць на земным доле,\\ Гудуць пякельныя віры...\\ Хацела аднаго ад долі:\\ Душою з небам гаварыць.\\ \\ ...Ні ў кім, ні ў чым не паўтарыцца.\\ Скіпела ў слёзку – і няма...\\ Такому толькі там забыцца,\\ Дзе памяць знішчана сама.\\ \\ Зноў сад магутна раскашуе\\ На попеле і на крыві.\\ Адно мяне, бярозку тую\\ Чацвёртую – не ажывіць. \\ Калі ад душ кара адстане?\\ Крычы, мой лёс, пячы, шчымі,\\ Каб людзі ў шматмільярдным стане\\ Нарэшце зваліся людзьмі!\\ \\ 1983\\ \\ Крыніца: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]]