творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-бязладная-размова
Гэта старая версія дакумента!
Ніна Мацяш — Бязладная размова
Пагаварыць з табою трэба мне,
А я пакутна падбіраю словы:
Зусім дзяўчынка ты ў маіх вачах,
А я ў тваіх чытаю столькі болю…
Як недарэчна, што душы мудрэць,
Мужнець ёй толькі ад рубцоў уласных,
Іраны, што скрывавілі мяне,
Цябе не ўберагуць ад ран тваіх.
Паслухай, сёння, калі што й скажу,
І прыгадаю пачуццё, якое
Абразай падсякалі, як з абрэза,
Не думай, што цябе хачу суцешыць
Падобнасцю людскіх перажыванняў:
Не ўсцешыла б мяне бяда чужая,
Хай і ў мінулым гэтая бяда.
Цяпер, калі па валасах маіх
Усё натхнёней чыркае галубка
Крылом з'інела-белым,
Я хачу
Упэўніцца, ці гэтак, бы ў юнацтве,
Да новых ран маё гатова сэрца…
1977
Падобныя старонкі
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
- ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-размова-хлопаў
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
- ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1