~~META: title = Ніна Мацяш — Бязладная размова &keywords = Мацяш, бязладная, размова &abstract = Чытаць верш "Бязладная размова" Ніны Мацяш &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Бязладная размова ====== Пагаварыць з табою трэба мне,\\ А я пакутна падбіраю словы:\\ Зусім дзяўчынка ты ў маіх вачах,\\ А я ў тваіх чытаю столькі болю...\\ \\ Як недарэчна, што душы мудрэць,\\ Мужнець ёй толькі ад рубцоў уласных,\\ Іраны, што скрывавілі мяне,\\ Цябе не ўберагуць ад ран тваіх.\\ \\ Паслухай, сёння, калі што й скажу,\\ І прыгадаю пачуццё, якое\\ Абразай падсякалі, як з абрэза,\\ Не думай, што цябе хачу суцешыць\\ Падобнасцю людскіх перажыванняў:\\ Не ўсцешыла б мяне бяда чужая,\\ Хай і ў мінулым гэтая бяда.\\ \\ Цяпер, калі па валасах маіх\\ Усё натхнёней чыркае галубка\\ Крылом з'інела-белым,\\ Я хачу\\ Упэўніцца, ці гэтак, бы ў юнацтве,\\ Да новых ран маё гатова сэрца...\\ \\ 1977 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-размова-хлопаў]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]]