~~META: title = Ніна Мацяш — Белаазёрск &keywords = Белаазёрск &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Белаазёрск" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Белаазёрск ====== Ці бачыў ты хоць раз Белаазёрск,\\ Калі на дахі мякка ноч прысядзе,\\ Павее казкай ад старых азёр\\ I пойдуць песні поруч па абсадзе?\\ \\ Тады глядзіш на родны, любы кут\\ I цэлы свет гатоў у сведкі клікаць:\\ Ці столькі зор насыпалася тут\\ На дол з каўша Мядзведзіцы Вялікай,\\ Ці гэта ў небе, бы ў люстэрку тым,\\ Адбітак зыркі ўсіх агнёў Палесся?..\\ \\ Белаазёрск мой, сон мой залаты,\\ Мая яшчэ не складзеная песня! \\ 1962\\ \\ Крыніца: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]]