Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-агеньчык

Гэта старая версія дакумента!


Ніна Мацяш — Агеньчык

На акне маім вазон,
«Агеньчыкам» завецца ён.

Я вазон той даглядаю,
Пыл сціраю, паліваю.

I расце ён, і расце,
Аж палае – так цвіце.

Кветкі, як жарыначкі,
Гараць на ўсіх галіначках.

I дома ўсе, і з вуліцы
«Агеньчыкам» любуюцца.

Заўтра гэтую красу
Я бабулі аднясу.

Каб святлей жылося ёй,
Падару «агеньчык» мой.

Падобныя старонкі

  • ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-агеньчык.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki