~~META: title = Ніна Мацяш — Агеньчык &keywords = мацяш, &rarr, расце, \r\n\r\ni, агеньчыкам, вазон, мацяш &rarr &abstract = Чытаць верш Ніны Мацяш "Агеньчык" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Агеньчык ====== На акне маім вазон,\\ «Агеньчыкам» завецца ён.\\ \\ Я вазон той даглядаю,\\ Пыл сціраю, паліваю.\\ \\ I расце ён, і расце,\\ Аж палае – так цвіце.\\ \\ Кветкі, як жарыначкі,\\ Гараць на ўсіх галіначках.\\ \\ I дома ўсе, і з вуліцы\\ «Агеньчыкам» любуюцца.\\ \\ Заўтра гэтую красу\\ Я бабулі аднясу.\\ \\ Каб святлей жылося ёй,\\ Падару «агеньчык» мой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай]]