~~META: title = Ніл Гілевіч — І ўсё-такі дойдзем!.. &keywords = беларусі, ідзем, крычым, дойдзем &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "I ўсё-такі дойдзем!.. " ("Шлях да Беларусі") &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — І ўсё-такі дойдзем!.. ====== Шлях да Беларусі \\ За векам век плыве-цячэ,\\ А мы ідзем, ідзем... I што ж?\\ О, як далёка нам яшчэ\\ Да Беларусі!\\ \\ Ужо няўсцерп нам крыж пакут,\\ I мы крычым, крычым, але –\\ Не дакрычаліся пакуль\\ Да Беларусі.\\ \\ А можа быць, яна – міраж,\\ I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж\\ Не далятае голас наш\\ Да Беларусі?\\ \\ Відаць, пракляцця знак ляжыць\\ На нас ад роду, і таму\\ Так цяжка шлях нам церабіць\\ Да Беларусі.\\ \\ Равуць вятры, грымяць грамы,\\ Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,\\ I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы\\ Да Беларусі!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]]