Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-ёсць-зямля

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Ёсць зямля…

Ёсць зямля — прыгажэйшая ў свеце, магчыма.
Я, прынамсі, не ведаю гэткай другой —
Каб і з чыстымі, як у дзіцяці, вачыма
І з даверлівай, як у дзіцяці, душой.

Але й горш невядома за што пакаранай,
Горш бяздольнай, нялюбай і гнанай з сям’і,
Болей крыўджанай лёсам, людзьмі пагарджанай, —
Я таксама не знаю на свеце зямлі.

Люты 1997 г.

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
  • ніл-гілевіч
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-ёсць-зямля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki