~~META: title = Ніл Гілевіч — Ёсць зямля… &keywords = зямля &abstract = Чытаць верш "Ёсць зямля…" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Ёсць зямля… ====== Ёсць зямля — прыгажэйшая ў свеце, магчыма.\\ Я, прынамсі, не ведаю гэткай другой —\\ Каб і з чыстымі, як у дзіцяці, вачыма\\ І з даверлівай, як у дзіцяці, душой.\\ \\ Але й горш невядома за што пакаранай,\\ Горш бяздольнай, нялюбай і гнанай з сям’і,\\ Болей крыўджанай лёсам, людзьмі пагарджанай, —\\ Я таксама не знаю на свеце зямлі.\\ \\ Люты 1997 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]]