Я хаджу, закаханы
У твае краявіды,
І шапчу, як прызнанне:
О, мой край дарагі!
Зноў нясу табе ў споведзь
І трывогі, і крыўды,
І надзеі, і ўцехі,
І любоў, і грахі…
Пасля доўгіх расстанняў
І далёкіх вандровак
Я вярнуся навекі
Ў засень клёнаў тваіх.
Толькі з роднага долу,
Толькі ў роднай дуброве –
Як не дрэвам, хоць кветкай
Прарасту для жывых.
1962