~~META: title = Ніл Гілевіч — Я хаджу, закаханы... &keywords = закаханы, краявіды &abstract = Верш Ніла Гілевіча "Я хаджу, закаханы..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Я хаджу, закаханы... ====== Я хаджу, закаханы\\ У твае краявіды,\\ І шапчу, як прызнанне:\\ О, мой край дарагі!\\ Зноў нясу табе ў споведзь\\ І трывогі, і крыўды,\\ І надзеі, і ўцехі,\\ І любоў, і грахі...\\ \\ Пасля доўгіх расстанняў\\ І далёкіх вандровак\\ Я вярнуся навекі\\ Ў засень клёнаў тваіх.\\ Толькі з роднага долу,\\ Толькі ў роднай дуброве –\\ Як не дрэвам, хоць кветкай\\ Прарасту для жывых.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]]