Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-я-беларус

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Я – беларус

Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.

Я – беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу!..

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-я-беларус.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki