~~META: title = Ніл Гілевіч — Я – беларус &keywords = гілевіч, &rarr, беларус, &ndash, \r\n\r\nя, \r\nшто, &ndash беларус, гілевіч &rarr, \r\n\r\nя &ndash, \r\n\r\nя &ndash беларус &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Я – беларус" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Я – беларус ====== Я – беларус, я нарадзіўся\\ На гэтай казачнай зямлі,\\ Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх\\ Адвеку прашчуры жылі.\\ \\ Я – беларус, я ганаруся,\\ Што маю гэтае імя:\\ Аб добрай славе Беларусі\\ У свеце знаюць нездарма!\\ \\ Я – беларус, і я шчаслівы,\\ Што маці мову мне дала,\\ Што родных песень пералівы\\ І зблізку чую, і здаля.\\ \\ Я – беларус, і хоць сягоння\\ Яшчэ малы, але скажу:\\ Я родам з племя непакорных\\ І прад бядой не задрыжу!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]]