~~META: title = Ніл Гілевіч — Элегія &keywords = скрухі, душу &abstract = Чытаць верш "Элегія" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Элегія ====== Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.\\ І не трэба, міласна прашу,\\ На зыходзе дня, пад зараніцай,\\ Усыпляць мне чарамі душу.\\ \\ Я да дна свой келіх выпіць мушу.\\ Мне не страшны ўжо ні яд, ні нож.\\ І калі, нібы кіта на сушу,\\ Лёс на волю выкіне, — ну што ж!\\ \\ Адмаўчуся хоць… Бо ў паняверцы\\ Я не ўмеў разумна памаўчаць.\\ Разрываючы на часткі сэрца,\\ Одум горкі ходзіць па начах.\\ \\ Для чаго, дзеля якой хімеры\\ Нёс я крыж усцяж фальшывых вех?\\ Ашуканы, здраджаны, схварэлы,\\ Як закладнік дажываю век.\\ \\ Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.\\ І не трэба, міласна прашу,\\ На зыходзе дня, пад зараніцай,\\ Усыпляць мне чарамі душу.\\ \\ Верасень 1997 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[слоўнік/элегія]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]]