~~META: title = Ніл Гілевіч — Ці ачнёмся? &keywords = ачнёмся &abstract = Чытаць верш "Ці ачнёмся?" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Ці ачнёмся? ====== Чужое, разбойнае, хамскае\\ Гвалтуе, дратуе, таўчэ,\\ А роднае, свойскае, наскае\\ Бязмоўна ярмо валачэ.\\ \\ Пачварнае, дзікае, жорсткае\\ Крычыць, верашчыць і трашчыць,\\ А добрае, людскае, боскае\\ Замоўкла і цяжка маўчыць.\\ \\ Бяздарнае, брыдкае, бруднае\\ Сквярэцца, дзярэцца, хрыпіць,\\ А чыстае, светлае, мудрае\\ Няйначай заснула і спіць.\\ \\ Дык, можа, ачнёмся, таварышы?\\ Апомнімся, братцы-сябры?\\ Ці будзем, аб вольнасці марачы,\\ Канаць на бацькоўскім двары?\\ \\ Сакавік 1991 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]]