~~META: title = Ніл Гілевіч — Цуд тварыўся – я праспаў... &keywords = снег, цуд &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Цуд тварыўся – я праспаў..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Цуд тварыўся – я праспаў... ====== Цуд тварыўся – я праспаў:\\ Снег дасвеццем перапаў\\ Рана-рана.\\ \\ І ляжыць ён на дварах,\\ На парканах, на дрывах –\\ Чысты-чысты.\\ \\ Для гасцей абрус у нас\\ Сцелюць гэтакі якраз\\ Белы-белы.\\ \\ Счараваў вяскоўцаў снег:\\ Хоць бы слова, крык ці смех, –\\ Ціха-ціха.\\ \\ Моўчкі й я стаю ў цішы,\\ І так лёгка на душы,\\ Светла-светла…\\ \\ 1960 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]]