~~META: title = Ніл Гілевіч — У яго пушысты хвосцік... &keywords = сын, нос &abstract = Верш Ніла Гілевіча "У яго пушысты хвосцік..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — У яго пушысты хвосцік... ====== У яго пушысты хвосцік\\ І крывыя лапкі,\\ Вочкі круглыя, жывыя.\\ Вушкі, як аладкі.\\ \\ Маці Мурза каля будкі\\ Ланцугом бразгоча,\\ Анікога да малога\\ Падпускаць не хоча.\\ \\ А сама так песціць сына,\\ Ліжа нос ліловы,\\ Калі толькі нос халодны –\\ Значыць, сын здаровы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]]