Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-у-лузе

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — У лузе

Колькі кветак ля ракі!
Сінія, як вочкі,
Незабудкі і браткі,
Смолкі і званочкі.

І мядунка, і герань,
Слёзкі, мята, кашка!
Сто букетаў назбіраць
Тут за дзень няцяжка.

Паміж кветак, у траве,
Не разгледзець Светку:
Толькі бант на галаве
Мільганецца зрэдку.

Рве па кветачцы адной,
Выбірае з густам.
Нечакана для самой
Напаткала бусла!

Не спалохаўся ані
Прыгажун цыбаты:
Хоць за дзюбу пацягні
І вядзі дахаты.

– Я ж цябе не зачаплю,
Мілы, добры бусел,
Я сабе букет раблю,
Вось ён – палюбуйся!

А цыбаты – хоць бы што!
І не чуе Светку!
Можа быць, дзяўчынку ён
Палічыў за кветку?

Падобныя старонкі

  • колер-кветак
  • японская-ружа
  • дзіўныя-кветкі
  • водар-дзядоўніку
  • васількі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-у-лузе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki