~~META: title = Ніл Гілевіч — У лузе &keywords = цыбаты, кветак, букет, светку &abstract = Верш Ніла Гілевіча "У лузе" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — У лузе ====== Колькі кветак ля ракі!\\ Сінія, як вочкі,\\ Незабудкі і браткі,\\ Смолкі і званочкі.\\ \\ І мядунка, і герань,\\ Слёзкі, мята, кашка!\\ Сто букетаў назбіраць\\ Тут за дзень няцяжка.\\ \\ Паміж кветак, у траве,\\ Не разгледзець Светку:\\ Толькі бант на галаве\\ Мільганецца зрэдку.\\ \\ Рве па кветачцы адной,\\ Выбірае з густам.\\ Нечакана для самой\\ Напаткала бусла!\\ \\ Не спалохаўся ані\\ Прыгажун цыбаты:\\ Хоць за дзюбу пацягні\\ І вядзі дахаты.\\ \\ – Я ж цябе не зачаплю,\\ Мілы, добры бусел,\\ Я сабе букет раблю,\\ Вось ён – палюбуйся!\\ \\ А цыбаты – хоць бы што!\\ І не чуе Светку!\\ Можа быць, дзяўчынку ён\\ Палічыў за кветку? ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>колер-кветак]] * [[ibdc.ped>японская-ружа]] * [[ibdc.ped>дзіўныя-кветкі]] * [[ibdc.ped>водар-дзядоўніку]] * [[ibdc.ped>васількі]]