~~META: title = Ніл Гілевіч — Усмешка паэта &keywords = вясковы, ранак, маленства &abstract = верш Ніла Гілевіча "Усмешка паэта" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Усмешка паэта ====== Вясковы ранак на пачатку чэрвеня,\\ З пары маленства выкліканы памяццю:\\ Каровы пасвяцца па роснай шэрані,\\ З сяліб дымкамі цягне – печы паляцца.\\ А росы колкія - аж бегчы хочацца,\\ А неба сіняе – аж перасінена...\\ Вясковы ранак – як маленства, сонечны,\\ І беларускі – як усмешка Пімена.\\ \\ 1973 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]]