~~META: title = Ніл Гілевіч — Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах... &keywords = мова &abstract = Верш Ніла Гілевіча "Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах... ====== Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах,\\ Каля гэтых азёраў і рэк, каля гэтых крыніц,\\ Узышла і ўзрасла на вякі наша родная мова –\\ І ніякай інакшай яе немагчыма ўявіць.\\ \\ Кожным гукам і словам – па каліўцу – тут прарастала\\ Разам з кожнай травінкай і зёлкай – найменнямі іх.\\ Што ж за дзіва, што нашай душой неўміручаю стала?\\ Мы ж і самі ўзышлі і ўзраслі тут з глыбінь векавых! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]]