~~META: title = Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...) &keywords = сэрца, ўсхвалявала &abstract = Чытаць Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...) Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...) ====== Ты сэрца маё ўсхвалявала,\\ Як першая краска вясной.\\ Нясмелай, цнатлівай красой\\ Ты сэрца маё ўсхвалявала.\\ \\ Пасля тут іх будзе нямала\\ Цвісці на паляне лясной.\\ Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,\\ Як першая краска вясной.\\ \\ 1949 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]]