~~META: title = Ніл Гілевіч — Страціў слова, страціў спадчыннае слова... &keywords = можа, хоць, слова &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Страціў слова, страціў спадчыннае слова..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Страціў слова, страціў спадчыннае слова... ====== Страціў слова, страціў спадчыннае слова –\\ Штосьці страціў у душы абавязкова!\\ Можа – годнасці хоць кропельку малую?\\ Можа – мудрасці хоць дробачку якую?\\ Можа – памяці хоць зернетка – іскрынку?\\ Можа – праўды хоць пылінку-парушынку?\\ Я не ведаю дакладна, што ты страціў.\\ Запытайся – ці не скажа табе маці... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[слоўнік/слова]]