творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-снежны-дзед
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:
Лепім дзеда мы са снегу!
Задала зіма работы –
Па двары кацілі ўтрох –
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук – уткнулі палкі,
Вочы – вугалю кавалкі,
Нос – чарэпак з гладыша,
Барада – шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
Падобныя старонкі
- кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
- кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
- зімой-у-лесе
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-снежны-дзед.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1