~~META: title = Ніл Гілевіч — Снежны дзед &keywords = дзед, замест, колькі &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Снежны дзед" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Снежны дзед ====== Колькі шуму, колькі смеху:\\ Лепім дзеда мы са снегу!\\ Задала зіма работы –\\ Па двары кацілі ўтрох –\\ I паставілі ля плоту.\\ Дзед стаіць, хоць і без ног.\\ Замест рук – уткнулі палкі,\\ Вочы – вугалю кавалкі,\\ Нос – чарэпак з гладыша,\\ Барада – шматок кудзелі,\\ А на лысіну надзелі\\ Кош замест капелюша.\\ Ну і дзед! Відаць, яму\\ Тут стаяць усю зіму.\\ Будзе ён тут па начах\\ Наганяць на зайцаў страх,\\ Каб не бегалі сюды\\ Сад псаваць наш малады! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]]