творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-паклон-табе-мой-беларускі-кр
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Паклон табе, мой беларускі краю!..
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
1973
Падобныя старонкі
- святло-радзімы
- свой-край
- мой-край
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-паклон-табе-мой-беларускі-кр.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1