~~META: title = Ніл Гілевіч — Паклон табе, мой беларускі краю!.. &keywords = паклон, краю, зноў, табе &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Паклон табе, мой беларускі краю!.." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Паклон табе, мой беларускі краю!.. ====== Паклон табе, мой беларускі краю!\\ Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.\\ Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю\\ Твой ліст дубовы – як чароўны лек.\\ \\ За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,\\ За шчасце звацца іменем тваім –\\ Паклон, паклон табе, мой родны краю!\\ Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!\\ \\ \\ 1973 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]]