~~META: title = Ніл Гілевіч — Нам разам трыццаць... &keywords = кладцы &abstract = Актава Ніла Гілевіча "Нам разам трыццаць..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Нам разам трыццаць... ====== Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы.\\ Яна свавольна туфелькі зняла,\\ Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,\\ Студзёнай хваляй ногі абдала.\\ Пасля... Пасля: «Шчасліва заставацца!»\\ І без мяне да берага пайшла.\\ На белай кладцы мокрыя слядкі -\\ Як першай песні мілыя радкі.\\ \\ 1974 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[постаці/ніл-гілевіч]]