~~META: title = Ніл Гілевіч — Лірычны каментарый да нашага радаслоўя &keywords = зямлі &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Лірычны каментарый да нашага радаслоўя" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Лірычны каментарый да нашага радаслоўя ====== Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена, –\\ Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.\\ У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,\\ Нашых душ карані – з вузлякамі упартасці.\\ \\ Сокам вотчынных гоняў ад роду мы ўспоены,\\ Сонцам родных нябёс мы з маленства аблашчаны,\\ Як асілкі-дубы над дняпроўскімі поймамі –\\ Паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры.\\ \\ Мы на золку далёкім ардзе не скарыліся,\\ Славай Грунвальда выйшлі ў вялікія ратнікі.\\ Нас будзіў да святла стук друкарань скарынінскіх.\\ Да братоў мы гарнуліся сэрцамі братнімі.\\ \\ Каліноўскі дарэшты пазбавіў нас кволасці –\\ Веру-мужнасць сваю завяшчаў нам з-пад вісельні.\\ З гнеўнай лірай Купалы і з эпасам Коласа\\ Мы спазналі сябе і свой голас узвысілі.\\ \\ Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаны\\ Да бацькоўскай зямлі, не парвуць, не растурзаюць\\ Аніякія буры-вятры непрыязныя –\\ Нашы сэрцы ад іх толькі больш загартуюцца!\\ \\ I як вечна вясне святкаваць тут агледзіны,\\ Мовай радасці з долам і небам гамонячы, –\\ Так і нам у вяках тут, з братамі-суседзямі,\\ Жыць і верыць у лёс незахмарана-сонечны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>аддаленасць]] * [[аналіз-і-крытыка/постаці-далёкай-мінуўшчыны]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су]] * [[аналіз-і-крытыка/па-старонках-твораў-пра-мінулае]] * [[ibdc.ped>сведкі-мінулага]]