~~META: title = Ніл Гілевіч — Лодачкі &keywords = Гілевіч, лодачкі &abstract = Чытаць кароткі змест і аналіз паэмы "Лодачкі" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Лодачкі ====== [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|Ліра-эпічную]] паэму "Лодачкі" [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Г'ілевіч]] напісаў у 1998 годзе. Жанравая разнавіднасць ліра-эпічнай паэмы найбольш распаўсюджана ў сучаснай беларускай літаратуры. Можна прыгадаць [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях|"Варшаўскі шлях"]] [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]], "Дажынкі" [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці|Анатоля Вярцінскага]], "[[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-лукам-е|Лукам'е]]" [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]].\\ У паэме Ніла Гілевіча выявілася адметнасць яго паэтычнага стылю: выходзіць да шырокіх філасофскіх абагульненняў праз звычайныя, рэчыўна-канкрэтныя паняцці. "Як ні пра каго іншага з беларускіх паэтаў, пра Ніла Гілевіча можна сказаць, што яго паэзія —паэзія на кожны дзень, у якой філасофія так блізка змыкаецца з мараллю, урэшце з парадай, а таму становіцца нейкай дамашняй, па-асабліваму цёплай і чалавечнай", — пісаў В. Каваленка.\\ Паэма "Лодачкі", напісаная ў канцы XX стагоддзя, вяртае чытача ў мінулае, да пасляваенных гадоў неўладкаванасці і галечы, якая асабліва на вёсцы межавала амаль з жабрацтвам. Твор напісаны на рэалістычна-побытавым матэрыяле, але разам з тым прасякнуты рамантычнай узнёсласцю, хоць і сам сюжэт, і характар героя падкрэслена прыземленыя, тыповыя. Паводле кампазіцыі паэма "Лодачкі" нагадвае апавяданне з абрамленнем. Яна пачынаецца з апісання бязладдзя, што запанавала ў канцы XX стагоддзя, у час разбурэння сацыялістычнай сістэмы, а потым памяць [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]] па асацыяцыі пераносіцца ў мінулае — у далёкі 1947 год, дзе і разгортваюцца галоўныя падзеі твора. У [[слоўнік/эпілог|эпілогу]] чытач зноў вяртаецца ў сучаснасць. Галоўная ідэя твора — неабходнасць захавання духоўнасці, якімі б цяжкімі ні былі ўмовы рэальнага жыцця.\\ Лірычны герой "Лодачак" — вясковы хлопчык-падлетак — марыць пра вучобу ў горадзе. Але гэта цягне за сабой шмат праблем, а самая найпершая — неабходнасць набыць адзенне, якое няма за што купіць. У гэты час у вёску прывозяць гуманітарную дапамогу з Захаду. Сям'і хлопчыка дастаюцца прыгожыя замежныя туфелькі — "лодачкі". Шыкоўная абноўка прызначалася сястрычцы героя, але ж брату трэба вучыцца, і туфелькі вырашылі прадаць і набыць штаны для хлопца. Сітуацыя, з аднаго боку, побытава-звычайная, але разам з тым глыбока драматычная. Жыццё жорстка разбурае дзявочую мару "замест дашчэнту зношаных апорак, Ужо ў рамонце быўшых неаднойчы, Узбуць на ногі цуда-чаравікі". Таму развітанне з абновай балючае, і атмасфера ў хаце напружаная, усе з нецярплівасцю чакаюць вяртання 'йрадаўца" з гарадскога базару, патаемна спадзеючыся, што туфелькі ніхто не купіць, і яны вернуцца да той, каму прызначаліся.\\ Ды ўсё ж спадзяванні не спраўдзіліся. Лодачкі купіла прыгожая багатая і дагледжаная гарадская дзяўчынка, зусім не падобная на спрацаваных, бедна апранутых вясковых дзяўчат: У белай кофтачцы, у клёш-спадніцы,\\ Такая зграбненькая ўся ў пастаці.\\ Такая тоненькая ў паясніцы,\\ З такой прыгожай русаю галоўкай\\ На роўнай тонкай шыйцы над касой!.. \\ Яна здалася хлапчуку казачнай прынцэсай, і да яго раптоўна прыйшла пара першага юначага кахання, якое так і скончылася гэтай выпадковай сустрэчай, але якое герой пранёс праз усё жыццё.\\ Псіхалагічна пераканальна Ніл Гілевіч апісвае сцэну продажу на мінскім кірмашы: разгубленасць і зніякавеласць хлапчука, якога ўпершыню ўразіла жаночая прыгажосць і запаланілі нязнаныя раней пачуцці, прагавітую практычнасць маці Тарадской прынцэсы" і ўрэшце апантаную захопленасць самой дзяўчынкі прыгожымі лодачкамі і яе поўную абыякавасць да іх прадаўца.\\ Забраўшы абнову, дзяўчынка пайшла, пакінуўшы ў душы героя светлыя надзеі на сустрэчу. А "мо і праўда пашчаслівіць мне спаткацца з ёй? Я ж буду жыць ў Мінску, хадзіць па вуліцах, трамваем ездзіць, ды і ў тэатр зрэдчасу заглядаць", — марыць хлопчык, эгаістычна забыўшыся пра сястру, ад якой так жорстка забралі заморскі падарунак: — Яна нічога цэлы дзень не ела!\\ — Ні снедаць не пайшла, і не абедаць...\\ — А мама так сварылася, хацела\\ яе набіць. І плакала таксама...\\ — І ўсе мы плакалі, і усе казалі:\\ От каб даў Бог ён там іх не прадаў!\\ І каб назад прывёз... \\ Кранальна і пераканаўча паказваецца ў паэме сустрэча героя з заплаканай сястрой, якая называе яго "злодзеем", бо ўкраў яе мару, і даруе яго віну толькі тады, калі ў парыве шчырасці ён расказвае пра пакупніцу, давярае сакрэт свайго першага юначага пачуцця.\\ Прайшло амаль паўстагоддзя, даўно памерла, спакутаваная сястра героя, але яго не пакідае пачуццё вінаватасці перад ёй, боль і горыч за тое, што прадаў "яе надзею, яе падораную лёсам мару".\\ Ніл Гілевіч выступае ў паэме "Лодачкі" не толькі добрым псіхолагам, але і выдатным знаўцам народнай маралі, вясковага побыту. Расказаўшы побытавую гісторыю з беларускага пасляваеннага жыцця, ён акцэнтуе ўвагу на глабальнай праблеме гуманных адносін да чалавека, найперш да маладога чалавека, якога нельга крыўдзіць, у якога нельга адбіраць мару, якой бы звычайнай і прыземленай яна камусьці ні здавалася. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/дзіцячая-паэзія-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[постаці/ніл-гілевіч]]