творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-кулінарна-музычная-залежнасц
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Кулінарна-музычная залежнасць
Парада для музыкантаў
Пад’еўіпы кашы картаплянай,
Прыемна граць на фартэп’яне,
А насадзіўшыся каўбас,
Прыемна стаць за кантрабас!
Схаваўшы скварку за губой,
Прыемна ў губы ўзяць габой,
Але калі ўжо з’еў філей ты —
То лепш прыгубіцца да флейты.
Калі ты дробную еў рыбку,
То вельмі добра ўцяць у скрыпку
Калі ж аддаў пашану карпу —
То лепш, вядома, стаць за арфу.
Умяўшы мяса кавал добры,
Прыемна вельмі граць на домры,
Калі ж ты груцы ўпёр саган —
Загрукай лепш у барабан!
1971
Падобныя старонкі
- ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
- ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
- ніл-гілевіч
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-кулінарна-музычная-залежнасц.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1