~~META: title = Ніл Гілевіч — Кулінарна-музычная залежнасць &keywords = прыемна &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Кулінарна-музычная залежнасць" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Кулінарна-музычная залежнасць ====== //Парада для музыкантаў//\\ \\ Пад’еўіпы кашы картаплянай,\\ Прыемна граць на фартэп’яне,\\ А насадзіўшыся каўбас,\\ Прыемна стаць за кантрабас!\\ \\ Схаваўшы скварку за губой,\\ Прыемна ў губы ўзяць габой,\\ Але калі ўжо з’еў філей ты —\\ То лепш прыгубіцца да флейты.\\ \\ Калі ты дробную еў рыбку,\\ То вельмі добра ўцяць у скрыпку\\ Калі ж аддаў пашану карпу —\\ То лепш, вядома, стаць за арфу.\\ \\ Умяўшы мяса кавал добры,\\ Прыемна вельмі граць на домры,\\ Калі ж ты груцы ўпёр саган —\\ Загрукай лепш у барабан!\\ \\ \\ 1971 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[постаці/ніл-гілевіч]]