Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-конік-у-палоне

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Конік у палоне

Хлопчык коніка злавіў
У траве на ўзлессі.
Дома ў шклянку пасадзіў:
– Ну, спявай мне песні!

На лужку я чуў цябе
Хораша стракочаш!
Што ж маўчыш? Чаму цяпер
Стракатаць не хочаш?

Бедны конік, бы ў турме,
Цеснай і закрытай,
Ціха шкрабае па дне –
Нібы кажа з крыўдай:

– Сумна мне тут без сяброў
Аднаму ў палоне,
Адпусці мяне дамоў –
У прастор зялёны.

І прыходзь тады гуляць
На лужок мурожны:
Буду я табе спяваць
Дзень і вечар кожны.

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-конь-і-конік
  • ніл-гілевіч
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-гэй-мой-конік
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-конік-у-палоне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki