Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-калі-ранец-лёгкі-і-калі-цяжк

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Калі ранец лёгкі і калі цяжкі

Школьны ранец
Можа быць
I цяжкі і лёгкі.
А чаму і як, сябры, –
Запытайце ў Лёўкі.

Ён са школы ўчора бег
Праз усю дарогу –
Толькі ранца
На сабе
Не адчуў ні троху.

Хоць было
У ранцы тым
Кніг бітком набіта,
А здаваўся ён пустым,
Без вагі нібыта.

Ветру хуткага хутчэй
Лёўка ўбег у хату
I адразу ад дзвярэй
Гучна крыкнуў тату:

– Паглядзі,
Што я прынёс:
«Дзесяць»
Ў кожным сшытку!..
I глядзеў угору нос –
Ад пачуццяў збытку.

А сягоння –
Проста жах
Лёўка наш са школы
Крочыў ледзьве не ў слязах –
Гэткі невясёлы.

Ранец новенькі такім
Непрыгожым здаўся,
А цяжэрны –
Хоць ты кінь! –
Лёўка аж згінаўся.
I глядзеў не ўгору нос,
А ў зямлю, дадолу…

Што ж такое Лёўка нёс?
Што валок дадому?

Падобныя старонкі

  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
  • дарога-ў-школу
  • вясковы-асветнік
  • кастусь-жук/кастусь-жук-урок
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-калі-ранец-лёгкі-і-калі-цяжк.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki