~~META: title = Ніл Гілевіч — Калі ранец лёгкі і калі цяжкі &keywords = лёўка, ранец, глядзеў, школы, цяжкі, лёгкі &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Калі ранец лёгкі і калі цяжкі" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Калі ранец лёгкі і калі цяжкі ====== Школьны ранец\\ Можа быць\\ I цяжкі і лёгкі.\\ А чаму і як, сябры, –\\ Запытайце ў Лёўкі.\\ \\ Ён са школы ўчора бег\\ Праз усю дарогу –\\ Толькі ранца\\ На сабе\\ Не адчуў ні троху.\\ \\ Хоць было\\ У ранцы тым\\ Кніг бітком набіта,\\ А здаваўся ён пустым,\\ Без вагі нібыта.\\ \\ Ветру хуткага хутчэй\\ Лёўка ўбег у хату\\ I адразу ад дзвярэй\\ Гучна крыкнуў тату:\\ \\ – Паглядзі,\\ Што я прынёс:\\ "Дзесяць"\\ Ў кожным сшытку!..\\ I глядзеў угору нос –\\ Ад пачуццяў збытку.\\ \\ А сягоння –\\ Проста жах\\ Лёўка наш са школы\\ Крочыў ледзьве не ў слязах –\\ Гэткі невясёлы.\\ \\ Ранец новенькі такім\\ Непрыгожым здаўся,\\ А цяжэрны –\\ Хоць ты кінь! –\\ Лёўка аж згінаўся.\\ I глядзеў не ўгору нос,\\ А ў зямлю, дадолу...\\ \\ Што ж такое Лёўка нёс?\\ Што валок дадому? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]]