~~META: title = Ніл Гілевіч — Калі рана ўстанеш... &keywords = рана, ўстанеш &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Калі рана ўстанеш..." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Калі рана ўстанеш... ====== Калі рана ўстанеш –\\ Разам а сонцам зыркім,\\ Што ўсплыве над зыбкім\\ Вогнішчам зары, –\\ Колькі ты пабачыш\\ З’яў жыцця дзівосных,\\ Колькі цудаў розных\\ Згледзіш на двары!\\ \\ Калі рана ўстанеш –\\ Разам з ветрам буйным,\\ Што абудзіць струны\\ Неба, дрэў, травы, –\\ Колькі ты пачуеш\\ Гукаў-зыкаў дзіўных,\\ Звонаў пераліўных,\\ Спеваў харавых!\\ \\ Калі рана ўстанеш –\\ Разам з першай птушкай,\\ Што шукае тут жа\\ Для дзяцей яды, –\\ Колькі ты паспееш\\ Памагчы слабейшым,\\ Падтрымаць, суцешыць,\\ Выручыць з бяды!\\ \\ Калі рана ўстанеш –\\ Разам з мамай, татам\\ Ды за справу-працу\\ Возьмешся хутчэй, –\\ Колькі ты пазнаеш\\ Радасці нясцерпнай –\\ Аж да песні з сэрца,\\ Аж да слёз з вачэй!\\ \\ Калі рана ўстанеш –\\ Разам з сонцам яркім,\\ Разам з ветрам шпаркім,\\ Разам з белым днём, –\\ Сам тады, мой дружа,\\ Разумець ты будзеш,\\ Для чаго мы, людзі,\\ На зямлі жывём. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]]