~~META: title = Ніл Гілевіч — Зёлкі, птушкі і я &keywords = зёлкі &abstract = Чытаць верш "Зёлкі, птушкі і я" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Зёлкі, птушкі і я ====== Краскі-зёлкі раніцай у лузе\\ Прачынаюцца раней, чым людзі.\\ А пяюшкі-птушкі ў лесе волкім\\ Прачынаюцца раней, чым зёлкі.\\ Шмат гадоў ужо я прачынаюся\\ Разам з птушкамі ў кустах, у гнёздах,\\ І раней, чым зёлкі ў долах росных.\\ Значыць, скора з імі і зраўняюся,\\ Перайду ў іх род, у неўміручасць:\\ Далучу да вечных зёлак цела,\\ А душа далучыцца да птушак.\\ Будзе пець, як і дагэтуль пела —\\ Беларуская душа лясная...\\ Толькі голас мой ці хто пазнае?\\ \\ Ліпень 1997 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[постаці/ніл-гілевіч]]