~~META: title = Ніл Гілевіч — Замірае... &keywords = замірае &abstract = Чытаць верш "Замірае..." Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Замірае... ====== Замірае,\\ Сціхае\\ Мая залатая дуброва,\\ Асыпае,\\ Скідае на дол\\ Свой задумлівы ўбор.\\ Не звініць і не льецца\\ Раздольна-вячыстая мова,\\ Толькі шорхат сухі пад нагамі,\\ Як скарга-дакор.\\ А нядаўна ж яшчэ —\\ На пачатку нядоўгага лета —\\ Што рабілася тут,\\ Што за дзіўнае свята было!\\ Як усё бушавала,\\ Буяла лістотай і цветам,\\ Як усё гаманіла,\\ Спявала,\\ Гукала,\\ Гуло!\\ Колькі радасці чулася\\ Ў кожным разбуджаным гуку!\\ Колькі сілы ўкладалася\\ Ў сокат\\ І строкат,\\ І свіст!\\ Кожны парастак прагнуў\\ Узвысіцца дрэвам магутным,\\ Кожны лісцік хацеў\\ Разрасціся ў агромністы ліст.\\ Дзе ж падзелася ўсё,\\ Што заместа вячыстага слова\\ Толькі шорхат сухі пад нагамі\\ Як скарга-дакор?..\\ Замірае,\\ Сціхае\\ Мая залатая дуброва,\\ Асыпае,\\ Скідае на дол\\ Свой задумлівы ўбор.\\ \\ \\ 1966 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]]