Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-жыта-сосны-і-валуны

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Жыта, сосны і валуны

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

І па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

Падобныя старонкі

  • бяскрайні-прастор
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-ціха-сосны-шумяць
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта
  • прыпар
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хлеб
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-жыта-сосны-і-валуны.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki