~~META: title = Ніл Гілевіч — Жыта, сосны і валуны &keywords = валуны, сосны, жыта &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Жыта, сосны і валуны" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Жыта, сосны і валуны ====== Дзе па роднай зямлі ні крочыў –\\ Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –\\ Перш за ўсё мне ласкалі вочы\\ Жыта, сосны і валуны.\\ \\ Дзе ў далёкіх маіх вандроўках\\ Я ні сніў аб Радзіме сны –\\ Паўставалі ў іх зноў і зноўку:\\ Жыта, сосны і валуны.\\ \\ І па самай высокай мерцы\\ Мне ўжо ясна, што да труны\\ Данясу я не шмат у сэрцы:\\ Жыта, сосны і валуны.\\ \\ О, сябры! Калі нешта значыць\\ Мой усім вам паклон зямны –\\ Хай і цень мой з пагорка бачыць\\ Жыта, сосны і валуны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>бяскрайні-прастор]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-ціха-сосны-шумяць]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта]] * [[ibdc.ped>прыпар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хлеб]]