~~META: title = Ніл Гілевіч — Добры чалавек &keywords = добры, хлопчык &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Добры чалавек" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Добры чалавек ====== Як слаўна, як хораша ўранку\\ На ўзлессі вясновай парой!\\ I хлопчык прыбег на палянку:\\ Ён чуецца тут як герой.\\ \\ Нічога смяльчак не баіцца:\\ Ён мае арэхавы прут,\\ Каб нават ад воўка адбіцца,\\ Калі той надарыцца тут.\\ \\ Вось бачыць ён яркую зёлку,\\ Памкнуўся яе сашчыкнуць –\\ Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку,\\ Што божай адвеку завуць.\\ \\ Паўзе яна ўгору няспешна,\\ Занятая справай сваёй.\\ Любуецца хлопчык уцешна\\ I лічыць «радзімкі» на ёй.\\ \\ Кароўка у кропачках дробных\\ Спакойна былінку хіне:\\ – Я знаю: ты добры, ты добры\\ I ты не пакрыўдзіш мяне!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]